Студэнты ФНМ перакладаюць

Студэнты ФНМ пераклалі і агучылі фрагмент фільма “Купала” на нямецкай мове.

Штогод перакладчыцкі факультэт МДЛУ праводзіць конкурс перакладу “Карта міра”, у рамках якога студэнты перакладаюць і выконваюць дубляж фільмаў, рэкламных ролікаў і інш. на розных мовах.
У гэтым годзе, годзе Гістарычнай памяці, у конкурсе перакладаў фільмаў  кінакампаніі “Беларусьфільм” маглі прыняць удзел студэнты іншых факультэтаў.
Нам прыемна ўсведамляць, што каманда нашага факультэта “Явар і Каліна” (Дашкевіч Дар’я, гр. 201/2, і Вярбіцкі Стас, гр. 501/2) паспяхова пераклала і зрабіла першакласны дубляж фрагмента фільма “Купала” на нямецкай мове і прайшла ў фінал!
Па выніках конкурса Дар’я перамагла ў намінацыі “Лепшая жаночая роля”, а Стас у намінацыі “Лепшая галоўная роля”. Віншуем і ганарымся!
Шчыры дзякуй перакладчыцкаму факультэту за запрашэнне! З задавальненнем паўдзельнічаем у конкурсе ў наступным годзе!



Мероприятия

События

18 мая 2016