Семинар "Актуальная Австрия"

Студэнты 3 курса факультэта нямецкай мовы прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным культуры Аустрыі, які адбыўся ў Доме Сяброўства

Сустрэча пачалася словамі ўдзячнасці беларускага боку дэлегацыі з Аўстрыі. Падкрэслівалася значная роля народнай дыпламатыі ў адносінах дзвюх краін і ўзаемная зацікаўленасць у культурным супрацоўніцтве, якое апошнім часам актывізавалася. 

Сустрэчу працягнулі выступы-даклады прадстаўнікоў аўстрыйскай дэлегацыі. Было цікава паслухаць пра гісторыю Аўстрыі, асаблівасці аўстрыйскай нямецкай мовы і звесткі па аўстрыйскім краіназнаўстве. Даклады чыталіся па-нямецку. Падчас перапынку можна было паласавацца саладосцямі і выпіць кубачак чаю. 

Сустрэча скончылася акадэмічным спевам пад акампанемент раяля.

Сустрэча атрымалася цікавая і насычаная. Асабіста мне давялося пазнаёміцца з аўстрыйскім журналістам Ханасам Хофбаўэрам, што мяне асабліва парадавала.

Тэкст і фота: Кузьміч Алег, гр. 306



Обучение Мероприятия

События

18 мая 2016