Усе шляхі вядуць да Флэнсбурга. Усе шляхі вядуць да роднай хаты.

Вось і паспеў другі рэпартаж ад нашай студэнткі Вікі Казакевіч, якая праходзіць стажыроўку ва ўніверсітэце г. Флэнсбург.

Усе шляхі вядуць да Флэнсбурга. Усе шляхі вядуць да роднай хаты.

Як не сядзеш, дык няма чаго і сказаць. Напішаш слова, мова льецца. Так, мае даражэнькія вітаю Вас! Вось наша другая сустрэча адбываецца. Глядзіце, колькі часу прайшло. Калі б кожны дзень вось так садзілася, адкрывала дакумент, абавязкова ж што-небудзь ды расказвала вам. За гэты час я палюбіла Флэнсбург. Аднойчы выйшла на хвілінку на вуліцу і палюбіла. За тое, што тут бачны зоркі. Невялікія домікі, не так шмат свету, а, мабыць, і таму, што ён знаходзіцца на поўначы? Тут усе зоркі, як на далоні. Неяк рамантычна атрымліваецца. Выйшла, каб падыхаць свежым паветрам. (я жыву на другім паверсе і лесвіца з вуліцы вядзе ў пакой) Палюбіла, за тое, што ў адну хвіліну ўспомніліся мне цёплыя летнія (у жніўні, калі ж сама добра відны зоркі) ці зімняя вечары (на каляды) у бабулі ў вёсцы. Захацеў, ды выйшаў на двор падыхаць на свежым паветры. Так жа і тут. Выйшла на двор. Не здзіўляйцеся, так, на двор. Мы нават з Сашай умаўляемся сустрэцца “у двары”, каб разам пайсці ў універсітэт. Ці, ведаеце, вось яшчэ з дзяцінства. Так смешна было зваць “Каця, выходзь”. Тут у Флэнсбургу, Саша і прапанавала кінуць каменьчыкі ў вакенца. І, здаецца, шмат рускіх імёнаў у маім апавяданні? Вядома ж. У мяне шмат рускіх сяброў. І даводзілася здзіўляцца, пасля сумесна праведзенага дня, калі чула нямецкую мову. Нібыта, я дома. Вось толькі, чаму ўсе па-нямецку загаварылі?

Я палюбіла Флэнсбург і вяртаюся сюды, як дамоў. Ведаеце, калі вяртаешся ў Флэнсбург, як дамоў? Калі прыклаў шмат намаганняў, каб вярнуцца. І вось мы, з Ленай і Сашай, ледзь было не прайшлі 12 кіламетраў з Глюксбурга. Дзякуй, акцёру, які давёз нас на машыне ў Флэнсбург пасля чатырохкіламетровага пешага туру. Мабыць таму, што прагучала вельмі здзіўленае касіра ў магазіне “Gehen? Wie kann man nach Flensburg GEHEN??” І добра, што ён забавіўся, той акцёр,выбіраючы ласункі для калег перад прым’ерай. Мы дамовіліся з дзяўчатамі схадзіць на яго мюзікл. Тое ж самае і пасля паездкі ў Гамбург. Не, не пешы тур. Тое ж самае пачуццё. Між іншым, я раней дзялілася з вамі, што Гамбург мне вельмі спадабаўся. У першы дзень, мімаходам, я яго і не разгледзела. Аднак жа пасля праведзенага ў Гамбургу дня, я ўпэўнена скажу, што гэта вельмі прыгожы горад! Спыняешся каля будынкаў – і разглядаеш іх як карціну ў галерэі. А зноў жа таму, што нешта новае. Так жа і ў Мінску можна знаходзіць нешта дзіўнае ў дробязях. Пакуль не стомішся знаходзіць новае! Дарэчы кажучы, саксафон на адным з шматлікіх мастоў Гамбурга гучыць так жа, як на Камароўцы. Так жа чароўна.

Толькі не падумайце, што вяртацца ў Флэнсбург “як дамоў” азначае “родны” ці “Радзіма”. Родны, згаджуся. Аднак жа самая родная мясціна там, дзе ты вырас. Вось і вяртаешся напэўна ў Флэнсбург не дамоў, а “як дамоў”. І калі мы былі ў Гамбургу, мяне ўсхвалявалі весткі пра дэманстрацыі ў Мінску. Спадзяюся, што мы беларусы, памятаем, што мы мірныя людзі. Усе памятаем. Вяртаюся ў агульнае памяшканне, як дамоў, і пасля прагулак з Мартай, польскай дзяўчынай. Мы з ёй хадзілі гуляць яшчэ ў першы тыдзень, у сакавіку. Марта прапанавала мне знайсці ў Флэнсбургу пляж. Толькі яна не ведала, дзе ён знаходзіцца, а я на той час не ведала, што Марце так спадабаецца гуляць пешкі. Вось тады мы нагуляліся. 2 часы пяшком. Пасля таго і я адчула смак да хадзьбы пешкам. Кожны тыдзень цяпер мы выбіраемся на пляж. У Флэнсбургу тры пляжы, сказала Марта. Апошні раз мы прайшлі 7 кіламетраў. Для мяне гэта так сама адкрыццё. Бо дома, я нават сабе і не ўяўляю, каб гэта стала маім заняткам у свабодны час, гуляць пешкі. Чаму і не?

Прыйшла вясна. Сапраўдная вясна. Сёння ў Флэнсбургу было 20 градусаў. Студэнтаў у нашых пакоях жыве нямала, як выявілася. Колькі моладзі ўбачыла сёння на двары! Кампаніямі за сталом, касцёр развялі, ці так хтосьці выйшаў пацешыцца вясеннім сонейкам. Пагаджуся з Ларысай Мікалаеўнай, утульна тут. Так і скончыўся сакавік. Нечакана хутка. І няшмат я вам расказала пра вучобу. І няшмат расказала пра ўсё. А вось нядаўна мы чыталі тэкст і там гаварылася пра тое, што час ідзе павольна, калі адкрываеш нешта новае. Бывае, і за дзень набярэшся ўражанняў на ўсё жыццё. І першая палова водпуску, калі выбіраешся куды, таму і здаецца даўжэй, пакуль усё новае. Да, водпуску. Першы месяц майго знаходжання ў Флэнсбургу я адчувала сябе, як у водпуску. Сапраўдная вучоба пачынаецца толькі ў красавіку.З наступнага тыдня. Аднак жа хіба стажыроўка азначае толькі навучанне? Тыя трохтыднёвыя курсы С 1.1. Мабыць? Ці курсы культуры Германіі якія таксама прайшлі? Прайшлі цудоўна. І я пераконваюся, што вучоба і днём, і ноччу ў Мінску не была здарма. Бо ёсць куды намотваць веды, ёсць аснова. Зараз ужо ў мінулым клопаты пра тое, як пасціраць, ці што прыдумаць на абед. Куды важней, зрабіць правільны выбар курсаў, каб супадалі з нашымі прадметамі. Адкуль гэта жаданне, зрабіць усё правільна? І чаму я так не люблю памыляцца?

Ну вось паразмаўляла з вамі, адвяла душу, а жыццё працягваецца і прапануе нам новыя клопаты, новыя адкрыцці. Да новай сустрэчы, мае землякі!



Стажировки

События

18 мая 2016